Горад

На Дзень Волі ў Гродне пройдзе «Бярозавы фэст»

«Бярозавы фэст» пройдзе ў Гродне на Савецкай плошчы 25 сакавіка. Кірмаш пачнецца ў 14 гадзін. Акурат у той самы час, на які гарадскія ўлады ўзгаднілі правядзенне мітынга, прысвечанага Дню Волі_ ў Каложскім парку.

Дазвол на правядзенне мірнага мітынга быў атрыманы ўпершыню за апошнія 15 гадоў, дзякуючы кругламу сталу паміж гарадскімі ўладамі і дэмакратычнымі актывістамі. Было ўзгоднена, што мерапрыемства павінна прайсці ў форме пікета, без якога-небудзь маршу. Месца правядзення масавага мерапрыемства — Каложскі парк, каля стэлы 850-годдзя Гродна.

На наступны дзень пасля гэтага, 22 сакавіка, у сеціве з’явіўся Зварот заслужаных людзей Гродзеншчыны да жыхароў вобласці, старшыні СВК «Прагрэс-Верцялішкі», героя Беларусі Васіля Рэвяка і старшыні калгаса імя В.І. Крэмко Сяргея Крэмко. У сваім звароце яны заклікаюць «Не паддавацца на правакацыі».

Адначасова зявіліся і аб’явы адб правядзенні ў Гродне райцэнтрах кірмашоў «Бярозавы фэст». На фестывалі анансуюць продаж бярозавіку, садовага інвентара, саджанцаў і рассады. У Гродне кірмаш будзе праходзіць адначасова з дазволеным мітынгам, прысвечаным Дню Волі.

Цікава адзначыць, што ў плане культурных падзей Гродзенскай вобласці на 2017 год упамінанняў пра «Бярозавы фэст» не было.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024