Здароўе і спорт

«Нёман» абыграў «Крумкачоў» i працягвае падрыхтоўку да новага сезона

У гродзенскім манежы ў нядзелю, 19 сакавіка, «Нёман» правёў чарговы таварыскі матч. Супернікам каманды Ігара Кавалевіча быў прадстаўнік Вышэйшай Лігі - ФК «Крумкачы». Сустрэча скончылася мінімальнай перамогай гродзенцаў.

Каманды правялі роўны паядынак, дзе максімальна задзейнічалі сваіх футбалістаў. Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч акрамя ўсіх падпісаных гульцоў даў магчымасць праявіць сябе і двум абаронцам, якія знаходзяцца на праглядзе: камерунцу Жан-Патрык Абуна і грузінцу Георгію Кантара.

У атацы камерунскі абаронца Жан-Патрык Абуна
«Гульцамi, якія на праглядзе, я задаволены, думаю мы іх пакінем. У матчы з „Крумкачамi“ яны сябе добра праявілі, — кажа галоўны трэнер „Нёмана“ Iгар Кавалевiч. — Чаму Абуна бярэм толькі з другога разу? Усё проста, мы вырашылі футбалiсту даць другi шанец, ён афрыканец i яму патрэбны час на адаптацыю. Наш Бебе не адразу стаў гуляць добра, калегі пагаворваюць, што ён быў яшчэ горшы за Абуна. Я спадзяюся, гэты гулец будзе з кожным матчам дадаваць».

Адзіны мяч у матчы з «Крумкачамi» забіў Раман Лакціёнаў. Зрабіў гэта футбаліст у самым канцы першага тайма, абыграўшы ў выхадзе адзін на адзін галкіпера гасцей. Забівалі гродзенцы і ў другім тайме, але суддзя ў атацы «Нёмана» ўгледзеў афсайд. У цэлым жоўта-зялёныя правялі добры паядынак і не далі суперніку паразіць свае вароты. Можна адзначыць актыўную гульню на флангу Яроцкага і лінію абароны.

У атацы паўабаронца «Нёмана» Яраслаў Яроцкі
Гродзенцы ў матчы з «Крумкачамi» выступалі наступным складам:

Курганскі (Жураў, 46), Пол Ралан (Яблонскі, 64), Кантарыя (Наско, 60), Зубкоў (Лявіцкі, 85), Анюкевіч (Абуна, 46), Якімаў (Клімовіч, 55), Савасцьянаў (Горбач, 72), Савіцкі (Ляшко, 74), Жукоўскі (Кавалёнак, 80), Яроцкі (Бомбель, 63), Лакціёнаў (Канцавы, 66).

«Нёман» — «Крумкачы» — 1:0

«Падрыхтоўка да сезону ў нас ідзе добра, на дадзеным этапе я задаволены. У нас яшчэ ёсць два тыдні падрыхтоўкі, за гэты час сустрэнемся з літоўскім» Тракаем" і, магчыма, яшчэ з кім-небудзь. Паступова ў нас вымалёўваецца касцяк, хутка ў гульню ўключацца Рудзік і Верхаўцоў. Магу сказаць, што задаволены падрыхтоўкай ды стаўленнем хлопцаў", — дадаў Кавалевiч.

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч
У пятніцу 24 сакавіка ў Моладзевым цэнтры «Гродна» адбудзецца прэзентацыя новай формы «Нёмана». На сустрэчы можна будзе выйграць каштоўныя прызы і новую майку каманды.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024