Здароўе і спорт

У найскладанейшым матчы «Нёман» абыграў «Гомель» і зараз знаходзіцца ў кроку ад фінала

Трэці матч паўфінала паміж «Нёманам» і «Гомелем» скончыўся чарговай перамогай гродзенскага клуба. У Гомелі камандзе Сяргея Пушкова прыйшлося цяжка — толькі ў другім авертайме чырвона-чорныя закінулі вырашальную шайбу ў матчы. Такім чынам «Нёману» засталася адна перамога, каб выйсці ў фінал Кубка прэзідэнта.

У асноўны час у гродзенцаў вызначыўся Аляксандр Жыдкіх, у гаспадароў адзіную шайбу правёў Аляксандр Еронаў. А аўтарам вырашальнай шайбы ў матчы стаў Мікіта Рэмезаў.

«Гомель» — «Нёман» 1:2 (2АВ) (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 0:1)

галы:
22.32 0:1 — Жыдкіх (Горбаченко, Багданоўскі, — бол.)
44.18 1:1 — Еронаў (Заламай, Брахманіс, — бол.)
99.15 1:2 — Рэмезаў (Лісічкін, Коршунаў)

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў падзякаваў заўзятарам, а таксама застаўся задаволены тым, што яго каманда праявіла характар.

«Першае — гэта вялікі дзякуй нашым заўзятарам, якія пераадолелі такую адлегласць, прыехалі, падтрымалі нас сёння. Я думаю, што вынікам яны вельмі задаволеныя. І ўсе, хто прыехаў, правільна зрабілі, лічу, што яны ўбачылі вельмі добры хакей у выкананні дзвюх каманд. Хлопцы сёння што рабілі на пляцоўцы — біліся, абедзве каманды хацелі. Былі ў кагосьці памылкі, былі моманты, каб забіць і цягам асноўнага часу, і ў дадатковы. Не працавала большасць, што ў нас, што ў гаспадароў пляцоўкі. Напэўна, усё ж здорава згулялі ў абароне. Таму ўсяго толькі па адной шайбе забілі. Задаволены хлопцамі, тым характарам, які яны сёння праявілі. Ішлі туды, калі трэба было. Малайцы яны. І, вядома, нашы заўзятары — з перамогай. З перамогай усіх, хто перажываў за нас у сённяшні вечар у Беларусі».

Варта адзначыць, што трэці матч ½ фіналу чэмпіянату Беларусі «Гомель» — «Нёман» (1:2) стаў другім па працягласці ў гісторыі першынстваў краіны, паведамляе «Прессбол».

Гульня доўжылася 99 хвілін 15 секунд. Самай працяглай сустрэчай у гісторыі чэмпіянату з’яўляецца супрацьстаянне ў Гомелі двухгадовай даўніны, калі мясцовы клуб высвятляў мацнейшага ў гульні з «Юнацтвам» — 165 хвілін 11 секунд.

Усе пытанні ў паўфінале каманда Сяргея Пушкова можа вырашыць ужо ў пятніцу 17 сакавіка. «Нёману» патрэбна яшчэ адна (чацвёртая) перамога ў серыі. Калі ж «Гомель» у гэты дзень здолее вырваць перамогу ў «Нёмана», то серыя працягнецца ў Гродне 19 сакавiка.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024