Спадчына

У маi ў Каробчыцах збяруцца рэканструктары эпохі вікінгаў

Фестываль рэканструктараў эпохі вікінгаў «Гарадзенскi бераг» пройдзе на тэрыторыі маёнтка «Каробчыцы» з 19 па 21 траўня. Мэта арганізатараў - узнавіць побыт паходнага лагера вікінгаў.

Такі фестываль пройдзе ў Гродне ўжо ў другі раз. Упершыню рэканструктары аднаўлялі лагер вікінгаў на тэрыторыі маёнтка ў кастрычніку 2016 года. Тады на фэст прыехала каля 20 рэканструктараў. У гэтым годзе арганізатары чакаюць больш удзельнікаў.

[irp posts="1784″ name="Міні-фестываль эпохі вікінгаў Гарадзенскі бераг" упершыню прайшоў у Каробчыцах"]

«Месца для фестывалю ў нас характэрнае ў гістарычным плане. У мінулым годзе правялі пробны міні-фестываль, удзельнікам спадабалася. У гэтым годзе вырашылі таксама паспрабаваць. Рэканструктараў ранняга сярэднявечча ў нас мала, паспрабуем сабраць іх разам», — распавёў Hrodna.life арганізатар мерапрыемства Валянцін Сухаў.

Плануецца, што на фестывалі для наведвальнікаў будзе арганізавана культурна забаўляльная праграма. Кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў кіданні дроцікаў, сякер, бярвення. Таксама для наведвальнікаў арганізуюць фотаздымкі з рэканструктарамi і пакажуць сярэднявечны лагер.

Чакаюцца на фестывалі і вялікія воінскія спаборніцтвы, масавыя бітвы, бітвы на мосце, парныя паядынкі.

У канцы фестывалю арганізатары абяцаюць вогненае шоў і канцэрт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024