Журналіста Руслана Кулевіча выклікаюць у міліцыю на час правядзення ў Гродне Маршу недармаедаў

Журналісту Hrodna.life Руслану Кулевічу пазванілі супрацоўнікі міліцыі і запрасілі на размову ў Ленінскі РАУС Гродна. Нібыта са Следчага камітэту прыйшло даручэнне дапытаць яго як сведку па справе размаляванага моста ў Каложскім парку.

Руслан, па словах міліцыянтаў, мае прыйсці ў РАУС 15 сакавіка ў 15.45. Афіцыйнай павесткі яму не перадавалі. Па справе малюнкаў у Каложскім парку выклікаюць таксама Аляксандра Абуховіча, якога 14 сакавіка аштрафавалі на 20 базавых велічынь за ўдзел у лютаўскай акцыі пратэсту.

У гэты дзень у 18.00 у парку Жылібера запланаваны мітынг супраць Дэкрэту № 3. Гарадскія ўлады не далі дазволу на яго правядзенне. Галоўных арганізатараў пратэсту 14 сакавіка асудзілі на 13−15 сутак арышту. У самім парку павесілі дадатковыя камеры відэаназірання. Студэнтам перанеслі заняткі на вечар і папрасілі падпісаць заяву, што яны не будуць удзельнічаць у недазволеных сходах.

Рэдакцыя Hrodna.life перакананая, што такім чынам органы хочуць перашкодзіць Руслану Кулевічу ў працы. Імаверна, што пайшоўшы на размову ў РАУС, ён не зможа адтуль выйсці да канца акцыі пратэсту.

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024