Горад

Гродзенскі блогер не дачакаўся адказу ўладаў на сваю петыцыю, пад якой сабраў больш за 600 подпісаў

Гродзенскі блогер Яўген Аснарэўскi на сваёй старонцы ў фэйсбуку пакінуў запіс: ён незадаволены бяздзейнасцю Гродзенскага гарвыканкама і Міністэрства культуры, якія не адказалі на яго петыцыю ў прызначаны па законе тэрмін. Блогер сабраў у інтэрнэце больш за 600 подпісаў за захаванне драўлянай архітэктуры ў Гродне, але адказу так і не атрымаў.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Петыцыя з подпісамі была адпраўлена 7 лютага, яе павінны былі разгледзець і даць адказ цягам 15 дзён. Калі ж зварот патрабаваў дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца.

«Хацелася б адказаць тым людзям, якія называюць драўляныя будынкi баракамі. Такія ж „баракі“ ў цэнтры Рыгі ЮНЕСКА ўнесла ў спіс сусветнай спадчыны — то бок прыраўняла іх да егіпецкіх пірамід і сабору Парыжскай Божай Маці. У Вільні, да прыкладу, драўляныя асабнякі прадаюць за велізарныя грошы.

Можа, скарыстацца існуючым вопытам і перастаць знішчаць спадчыну, пра якую будуць шкадаваць наступныя пакаленні беларусаў? Усім, хто падтрымаў петыцыю, вялікі дзякуй. У гісторыі застанецца факт, што людзі пратэставалі супраць знішчэння аб’ектаў культуры — гэта вельмі важна», — распавёў Hrodna.life Яўген.

У гарвыканкаме распавялі, што на запыты грамадзян заўсёды імкнуцца адказваць своечасова. Што тычыцца петыцыі блогера, то пра яе ўцямна адказаць не змаглі - магчыма, гэта пытанне на ўлік было пастаўлена пазней. Відаць, адказ на петыцыю неўзабаве прыйдзе.

Нагадаем, Яўген Аснарэўскi пачаў збіраць подпісы за захаванне старых драўляных пабудоў у цэнтры Гродна, так як на думку блогера яны прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць для гродзенцаў і гасцей горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024