Гродзенскія дыскатэкі становяцца небяспечнымі: чарговая бойка каля начнога клуба ледзь не скончылася смерцю чалавека

У Гродне бойка каля начнога клуба ў чарговы раз ледзь не скончылася гібеллю чалавека. На гэты раз медыкам удалося выратаваць пацярпелага, а чалавека, які нанёс удары, міліцыя затрымала.

Канфлікт адбыўся каля начного клуба па вулiцы Ажэшкi паміж мужчынамi 28-мі і 23-х гадоў. Гэта ўжо трэці выпадак за апошнія тыдні ў Гродне, калі каля месца правядзення дыскатэк адбылася бойка з сур’ёзнымі наступствамі.

Як паведамляе міліцыя, усё развівалася па тыповым сцэнары: наносяцца некалькі ўдараў, адзін з якіх з’яўляецца фатальным. Праз імгненне апанент аказваецца на зямлі. У гэты раз пацярпеламу пашанцавала больш, з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі ён быў дастаўлены ў бальніцу. Аднак да бяды было недалёка, бо траўмы ў гэтым выпадку і ў тых, што скончыліся гібеллю, вельмі падобныя.

Падазронага затрымалі, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024