Здароўе і спорт

У харчаванні Парэчанскіх школьнікаў цукар часткова замянілі на мёд

Да Сусветнага дня імунітэту, што адзначаецца 1 сакавіка, у Парэчанскай санаторнай школе прымеркавалі змены ў рацыёне школьнікаў. З гэтага дня цукар ці слодычы з высокім яго ўтрыманнем часткова заменяць мёдам і прадуктамі пчолагадоўлі. Падтрымала ініцыятыву школы прадпрыемста «Мядовы шлях». Напярэдадні дня імунітэту тут прайшла дэгустацыя страваў і напояў з мёдам, што хутка з’явяцца ў школьным меню.

Паводле дырэктаркі школы Ларысы Грышкевіч, у санаторнай школе, дзе выхаванцы знаходзяцца ад адной навучальнай чвэрці да года, такія змены ў харчаванні будуць асабліва карыснымі. Гэта не толькі паспрыяе паспяховай рэабілітацыі і аздараўленню дзяцей, але і дапаможа сфармаваць граматны падыход да здаровага харчавання.

Пра ўласцівасці мёду нагадала педыятр Крысціна Маршалак. Мёд утрымлівае 22 з 24 элементаў, што уваходзяць у склад крыві, эфектыўны ў прафілактыцы скаліозу (паляпшае засваенне кальцыю), узмацняе дзеянне лекаў і змяншае іх пабочныя эфекты.

Да ўзмацнення імунітэта збалансаванае харчаванне мае самае непасрэднае дачыненне. Каля 80% клетак імуннай сістэмы месцяцца ў кішэчніку. З дапамогай харчовых прадуктаў уздзейнічаць на яго найбольш эфектыўна.

Досвед выкарыстання мёду ў харчаванні школьнікаў ёсць і за мяжой. У Японіі ў межах праграмы «Здароўе нацыі» кожны школьнік штодзень атрымлівае бясплатна 20 грамаў мёду. Ён можа ўваходзіць у склад дэсертаў ці соўсаў да мяса. Са словаў дырэктаркі «Мядовага шляху» Вольгі Гаўрылік, школьныя абеды ў Японіі разглядаюць як частку навучання, а не як нагоду адпачыць ад яго. Таксама яна распавяла, што ў Алтайскім краі Расіі праходзіць зараз пілотная праграма «Школьны мёд».

Ужо з пачатку сакавіка ў меню санаторнай школы з’явяцца бутэрброды з мёдам, а таксама чай і шыпшынавы ўзвар з мёдам. Гэтыя стравы ёсць у рэцэптурным зборніку, паводле якога складаецца рацыён. З прапановай распрацаваць новыя рэцэпты, кшталту каш ці блінчыкаў з мёдам, безцукровых дэсертаў кіраўніцтва школы будзе звяртацца да дыет-тэхнолагаў камбіната школьнага харчавання.

Каб дзеці змаглі не толькі частавацца мёдам, але і даведацца пра яго больш, санаторная школа і «Мядовы шлях» плануюць праводзіць сумесныя мерапрыемствы - вытворчыя экскурсіі, майстар-класы, творчыя конкурсы.


У Парэчанскай дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце Гродзенскага раёна вучацца, праходзяць лячэнне і аздараўляюцца дзеці з саматычнай паталогіяй. За навучальны год праходзяць рэабілітацыю каля 500 навучэнцаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Тут у першую чаргу прымаюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дзяцей бацькоў-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных сем’яў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024