Людзі і справы

У Гродне адбылася канферэнцыя арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

На мінулых выходных у гродзенскай гімназіі № 1 адбылася традыцыйная канферэнцыя «Птушкі штодня», якую зладзілі сябры Гродзенскага аддзялення арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Гэтым разам яна была прысвечана памяці аднаго з першых і лепшых гарадзенскіх аператараў і фатографаў дзікай прыроды, ганаровага сябра «АПБ», Георгія Гулеўскага, які пакінуў гэты свет сёлета, напрыканцы студзеня, піша Гродзенскі Зялёны картал.

У канферэнцыі ўдзельнічалі арнітолагі і аматары птушак з Беларусі і Польшчы, а таксама школьнікі і людзі сталага веку. Прыемным падарункам стала прэм’ера дакументальнага фільму «SpringStruck» з захапляльнымі кадрамі ад выбітнейшага фатографа дзікай прыроды Беларусі, гарадзенца Дзмітрыя Якубовіча.

Адзін з выпускаў тэлеперадачы «У аб’ектыве натураліста» аб паспяховым гнездаванні белага бусла ў гродзенскім звярынцы прадставіў тэлевядоўца і намеснік дырэктара гродзенскага звярынца Віталь Гуменны.

Паводле слоў Віталя, людзі часта прыносяць у звярынец выпаўшых з гнязда птушанят буслоў, а таксама пакалечаных або хворых птушак. Большасць з іх пасля аказання дапамогі не здольныя вярнуцца ў дзікую прыроду і застаюцца жыць у няволі. Да гэтага часу ва ўмовах звярынца буслы не аднаразова спрабавалі загнездаваць, але безвынікова. І вось у мінулым годзе адбылася сапраўдная сенсацыя. Адной пары белых буслоў удалося нарэшце выгадаваць двух птушанят, якія паспяхова пакінулі гняздо. Птушаняты былі закальцаваны. Далейшы іх лёс пакуль невядомы.

Самай вясёлай часткай канферэнцыі, асабліва для дзетак, стала ўжо традыцыйнае каманднае маляванне птушкі года з завязанымі вачыма. Гэтым разам каманды малявалі птушку 2017 года жаўрука-смяцюха.

А таксама ва ўдзельнікаў была выдатная магчымасць паспрабаваць свае сілы ў вызначэнні беларускіх відаў чаек. Гэта адна з самых цяжкавызначальных груп птушак, пра якую распавёў старшыня «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі, асабліва зазначыўшы, што летась беларускі спіс птушак папоўніўся адразу двума новымі відамі чаек: чайкай-бургамістрам і жаўтаногай чайкай.

Падчас канфэрэнцыі працавала фотавыстава «Нашыя вядомыя і невядомыя птушкі» Дзмітрыя Якубовіча, а таксама мемарыяльная фотавыстава «Прырода на здымках» Георгія Гулеўскага (1941−2017). На наступны дзень удзельнікаў канферэнцыі чакала палявая экскурсія да птушак.

Сваімі ўражаннямі ад канферэнцыі падзяліліся некаторыя яе ўдзельнікі. Ірына Самусенка, к.б.н, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Менск:

«Не першы раз удзельнічаю ў канферэнцыі гарадзенскага аддзялення „АПБ“ і заўсёды толькі станоўчыя эмоцыі і ўражанні. Кожны раз нешта новае. Гэтая канферэнцыя запомнілася цікавымі дакладамі як з беларускага, так і польскага боку. Пазнаёмілася з новымі людзьмі, асабліва з калегамі з Польшчы. Спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва. Што датычыцца адмоўнага, то хацелася б наступны раз пабачыць болей моладзі і новых твараў».

Юры Квач, сябра «АПБ», Ліда: «Пэўна, адна з лепшых канферэнцый, на якіх мне даводзілася бываць. Вельмі спадабаліся даклады ўдзельнікаў. І польскіх, і беларускіх. Сядзеў літаральна адкрыўшы рот. А падчас палявой экскурсіі пабачыў птушку года — жаўрука-смяцюха. Першага для сябе ў гэтым годзе».

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024