Горад

«Прыехаць і памаліцца — гэта цуд». Англійскія школьнікі наведалі Гродна і ўшанавалі памяць мясцовых яўрэяў

Група яўрэйскіх школьнікаў з Лондана наведала Гродна ў аўторак 21 лютага. Асноўная мэта паездкі - наведаць значныя для яўрэяў месцы. Для кагосцi з групы прыезд на Гродзеншчыну быў не толькі ўшанаваннем памяцi вядомых мудрацоў, але і наведваннем радзімы сваіх продкаў.

У Гродне з самай раніцы госці наведалі сінагогу, дзе правялі заняткі і памаліліся з мясцовым рабінам Іцхакам Кофманам. Пасля група адправілася на яўрэйскія могілкі ў Пышкі, дзе наведала магілы вядомых мудрацоў, а таксама правяла малітву.

«Прыехаць у Гродна і памаліцца — гэта цуд. Нашым групам не заўсёды атрымоўваецца наведаць гэты слаўны горад, а ў гэты раз усё атрымалася. Мы ведаем, што да вайны ў Гродне была вялікая яўрэйская абшчына, імёны выхадцаў з гэтага города вядомыя ва ўсім свеце.

У гэтым годзе мы прывезлі ў Беларусь невялікую групу школьнікаў з Лондана. Згодна традыцыі кожны год старэйшыя класы ездзяць у паездкі па памятных месцах нашага народа. Для іх гэта вельмі пазнавальная паездка. Шмат хто з гэтых хлопцаў у будучыні плануе паступаць у Кембрыдж, Оксфард і іншыя вядомыя універсітэты. Для іх ведаць гісторыю свайго народа вельмі важна», — распавёў гiд групы Элі Шраер.

Амаль для ўсёй групы гэта першы прыезд у Беларусь. Рабін Рувiн Рош, які ўзначальвае групу, адзначыў, што ў Гродне ў пачатку XX стагоддзя жылі яго сваякі, але пасля эмігравалі.

«Мой прадзед родам з Гродна і я першы хто з яго ўнукаў і праўнукаў наведаў гэты горад. Яшчэ год таму я не мог сабе ўявіць, што прыеду сюды. Але ўсё змянілася. Шкада, што толькі на некалькі гадзін прыехалi, але хочацца верыць, што я яшчэ сюды вярнуся, бо яшчэ не ведаю дзе пахаваны мой прапрадзед».

Пасля Гродна група адправілася ў Радунь, Валожын і Мір. Далей англічане працягнуць экскурсію ў Літве. Вярнуўшыся дадому, школьнікі павінны будуць падрыхтаваць матэрыялы пра падарожжа па памятных мясцінах iх народу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024