У сераду 8 лютага ў Мінску прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. Па яго выніках гродзенскі «Нёман» першы тур правядзе дома, дзе будзе прымаць мазырскую «Славія».
У другім туры каманда Ігара Кавалевіча сустрэнецца з «Іслаччу» ў Мінску, а ў наступным туры будзе прымаць дома «Слуцк».
Старт чэмпіянату ў Вышэйшай лізе для гродзенцаў намечаны на 1 красавіка. З поўным календаром матчаў з удзелам «Нёмана» ў новым сезоне можна азнаёміцца тут.
Як і ў мінулым годзе, лёсаванне на старце сезона падкідвае гродзенцам сераднякоў чэмпіянату, з якімі можна змагацца на роўных і ў кожным матчы браць па 3 ачкі.
Але варта адзначыць, што ў 2016 годзе чаканні гродзенскіх заўзятараў не спраўдзіліся. Старт удалага календара быў цалкам правалены, а вынікам няўдалых гульняў стала адстаўка галоўнага трэнера Сяргея Саладоўнікава.
Зараз жа ля стырна жоўта-зялёных Ігар Кавалевіч, які ўзначаліў «Нёман» у канцы першага круга мінулага сезону. Па праведзеных гульнях каманду Кавалевіча называлі сур’ёзным супернікам, які змагаўся за кожнае ачко.
Пастаўленую летась задачу — захаваць прапіску ў Вышэйшай лізе, гродзенцы выканалі. Яшчэ ў канцы сезона Кавалевіч у некаторых гульнях казаў, што «Нёману» не хапае добрых гульцоў. Цяпер сітуацыя іншая, пакуль iдзе міжсезонне, у спецыяліста ёсць час каб сабраць магутную каманду і годна выступіць у новым сезоне, тым больш старт календара гэтаму чарговы раз спрыяе.
«Славія» — добрая каманда. У мінулым сезоне згулялі ўнічыю. Камандам удалося атрымаць хатнія перамогі. Вялікія змены ў складах адбываюцца ў міжсезонне і ў нас, і ў мазыран. Гуляць першую сустрэчу чэмпіянату дома — гэта дадатковыя эмоцыі. Паўтаруся, у камандзе ў нас будзе шмат пачаткоўцаў. Пачынаць дома? Ёсць плюсы, ёсць і мінусы. Але больш, усё ж такі плюсаў".
Зараз гродзенцы знаходзяцца на першым зборы, у якім прымаюць удзел у турніры «Белазавец-2017». У чацвер 9 лютага «Нёман» сустрэнецца з гаспадарамі турніру — жодзінскім «Тарпеда».
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…