Навіны

Дадаўшы сучасных тэхналогій, гродзенцы стварылі новую інтэлектуальную гульню «Патасоўка»

Да запуску новай інтэлектуальнай гульні ў Гродне засталіся лічаныя дні. «Патасоўка» стане адной з самых сучасных гульняў фармату паб-квіз на тэрыторыі СНД. Арганізатары змаглі захаваць утульную атмасферу класічнага паб-квіза, арганічна дадаўшы сучасныя тэхналогіі.

Ідэя «Патасоўкi» ў тым, што гульні стануць больш цікавымі за кошт адмысловых праграм, якiя арганізатары падрыхтавалі для прылад на Android і iOS. Спампаваць прыкладанне можна будзе ў Google Play і AppStore, а скарыстацца ім непасрэдна ў дзень гульні ў загадзя вызначаным месцы.

«У Гродне праводзіцца каля пяці розных, але вельмі падобных адзін ад аднаго паб-квізаў і віктарын. За кошт новаўвядзенняў мы будзем адрознівацца. Назваўшы нашу гульню „Патасоўкай“, мы хочам падкрэсліць, што ўсім нам трэба выйсці за рамкі нормаў, трэба атрымаць сваю порцыю адрэналіну, пасля напружанага працоўнага дня. Мы хочам, каб людзі пазмагаліся з іншымі камандамі плячом да пляча, сабраўшы сваю крутую каманду з сяброў, блізкіх і калег па працы. Ну і вядома, трэба памятаць, што „Патасоўка“ — гэта заўсёды весела», — распавядае адзін з арганізатараў інтэлектуальнай гульні Арцём.

Для гульні патрэбныя цікавыя людзі і прылады

Для ўводу адказу на пытанні каманды будуць выкарыстоўваць смартфон або планшэт. Гэта дазволіць укараніць сістэму бонусаў для кожнага тура, недаступную для рэалізацыі пры гульні на паперы. Гэтак жа, на смартфонах і планшэтах будзе дублявацца тэкст пытання, які будзе агучваць вядучы — гэта дазволіць удзельнікам з любога месца ў зале перачытаць тэкст пытання.

«Мы з радасцю падзелімся адным з падрыхтаваных планшэтаў для максімальна камфортнай гульні», — кажуць арганізатары тым, у каго будуць праблемы са сваёй тэхнікай.

Гульня прайшла тэставанне на салдатах

Праграмнае забеспячэнне «Патасоўкi» ўжо прайшло тэставанне ў палявых умовах. Так, у пачатку студзеня ў інтэлектуальную гульню пагулялі ў вайсковай частцы на Вішняўцы.

«Мы на пару гадзін разнастаілі побыт ваеннаслужачых сваім мерапрыемствам, што дазволіла выпрабаваць нашу гульню і парадаваць салдат адначасова. Ад рабят мы атрымалі добрую зваротную сувязь у выглядзе водгукаў і пажаданняў».

Плануецца, што «Патасоўка» будзе праходзіць раз у 2 тыдні ў папулярных барах і рэстаранах Гродна. Каб прыняць удзел у гульні, капітан каманды павінен зарэгістравацца на сайце.

Першая гульня адбудзецца ў чацвер 16 лютага ў кафэ-піцэрыі «Панарама».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024