Горад

Лебедзь у Гараднічанцы зноў не ўтрымаўся. Аўтар кампазіцыі прапануе змяніць месца

Адзін з бронзавых лебедзяў, які з’яўляецца часткай скульптурнай кампазіцыі Уладзіміра Панцялеева «Птушкі на вадзе», што ўсталявана ў зліцці ручая Юрыздыка і Гараднічанкі блізу вуліцы Віленскай, перакуліўся. За апошні год гэта ўжо не першы выпадак, калі частка кампазіцыі сыходзіць пад ваду.

Уладзімір Панцялееў аб праблеме ўжо ведае і абдумвае працэс аднаўлення кампазіцыі, толькі ўжо на новым месцы.

«Пастаянны зліў бруду і смецця, вядома, сыграў сваю ролю. Варта прызнаць памылкай, што мы кампазiцыю ўсталявалі менавіта ў тым месцы. Амаль год таму была падобная сітуацыя з гэтым лебедзем, але рабочыя яго неяк замацавалі. Праз некаторы час ён зноў перакуліўся.

Зараз я ўжо не бачу сэнсу яго назад замацоўваць. Мне здаецца, трэба дэмантаваць цалкам кампазіцыю і перанесці яе ў іншае месца. Добрае месца будзе ў Швейцарскай даліне, побач з мосцiкам закаханых. Толькі ўжо прыйдзецца ўсталёўваць скульптуры не ў вадзе, а на валунах», — распавёў скульптар.

Кампазіцыя «Птушкі на вадзе» бронзавая і каштуе немалых грошай, яе вага складае больш за 600 кг. Яна была ўсталяваная ў 2008 годзе на спецыяльна вырабленым пантоне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дамброўскага збіраюцца асвятліць пешаходныя дарожкі

На пешаходных дарожках па вул. Дамброўскага ў Гродне з'явіцца асвятленне. Работы збіраюцца правесці з сярэдзіны…

4 лютага 2025

Падладзіліся пад турыстаў: на некаторых маршрутках у Гродзенскай вобласці зараз можна плаціць карткай

На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з'явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай.…

4 лютага 2025

Былога памежніка з «Брузгоў» будуць судзіць за «здраду дзяржаве». Каго яшчэ і як судзяць паводле гэтага артыкула?

Гродзенец Сяргей Цераховіч працаваў на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі». Зараз яму пагражае да…

4 лютага 2025

Замест Балонскага працэсу: Гродзенскі ўніверсітэт Купалы наладжвае супрацоўніцтва з Чувашыяй

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла сустрэча з прадстаўніком Чувашскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя…

4 лютага 2025

Узмацненне пакарання, пазбаўленне званкоў, ператрус у блогера. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Палітэмігрантцы Іне Шырокай у Беларусі вырашылі узмацніць пакаранне. Палітвязня Дзяніса Івашына пазбавілі тэлефоннага званка. У…

3 лютага 2025

У парку Жылібера патухне Вечны агонь

Агонь не будзе гарэць з лютага па красавік. Гэта звязана з рамонтам на брацкай магіле…

3 лютага 2025