Падчас вясенніх вакацый беларускія старшакласнікі стануць студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў прыняць удзел у вясенніх Днях адкрытых дзвярэй, якія адбудуцца з 25 па 31 сакавіка ў Вільні.

Штогод ЕГУ запрашае беларускіх старшакласнікаў правесці вясеннія вакацыі з карысцю ў Вільні. Падчас вясенніх вакацый усе зацікаўленыя і матываваныя вучні старэйшых класаў беларускіх школаў, гімназіяў і ліцэяў, а таксама навучэнцы каледжаў змогуць бясплатна адчуць сапраўдную атмасферу навучання ў адпаведнасці з еўрапейскімі ўніверсітэцкімі традыцыямі. Пры рэгістрацыі да 5 лютага беларускія старшакласнікі атрымаюць бясплатную візавую падтрымку для ўдзела ў Днях адкрытых дзвярэй у ЕГУ.

Жадаеце даведацца аб вучобе ўва ЕГУ?

25 сакавіка (субота) у навучальным корпусе ЕГУ у Вільні абудзецца выстава бакалаўрскіх прагра ЕГУ і сустрэча з адміністрацыяй, падчас яе вы зможаце задаць пытанні выкладчыкам, адміністрацыі, студэнтам і выпускнікам. Мы імкнемся да забеспячэння індвідуальнага падыходу, таму кожны абітурыент атрымлівае максімальную ўвагу.

Жадаеце стаць студэнтам ЕГУ на цэлы тыдзень?

Скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю — з 27 па 31 сакавіка (на цэлы тыдзень) станьце студэнтам бакалаўрыята ЕГУ. Вы зможаце вольна наведваць лекцыі і семінары па абраных курсах, пабачыць як студэнты ЕГУ жывуць, вучацца і бавяць вольны час у Вільні, наведаць экскурсію па Старым горадзе Вільні ды прыняць удзел у адмысловай культурнай праграме.

Жадаеце датэрмінова здаць уступныя іспыты?

25 сакавіка абітурыенты змогуць здаць іспыт па замежнай мове, а 26 сакавіка — іспыты па эсэ і кампазіцыі (толькі для праграмы «Візуальны дызайн і медыя»). Рэзультатамі іспытаў вы зможаце скарыстацца пры паступленні ў ЕГУ у 2017 годзе.

Важна! Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы. Апошні дзень рэгістрацыі для тых, каму неабходна візавая падтрымка — 5 лютага (уключна), для тых, каму візавая падтрымка не патрэбна — 22 сакавіка (уключна).

Бясплатная адначасовая Шэнгенская віза прадстаўляецца толькі для абітурыентаў, якія з’яўляюцца на дадзены момант вучнямі школаў і каледжаў.

Для ўсіх астатніх удзельнікаў ЕГУ ажыццяўляе падтрымку ў форме паскоранай падачы заявы па атрыманні візы. У такім выпадку ўдзельнікам з Беларусі будзе неабходна самастойна аплаціць консульскі ўнёсак у памеры € 60. Удзельнікам Дней адкрытых дзвярэй гэтаксама неабходна самастойна паклапоціцца аб выдатках на пражыванне і праезд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024