Аварыя на «Гродна Азот»: падрабязнасці ад МНС

Трубу з аміякам на «Азоце» пашкодзіў грузавік старонняй арганізацыі, а выратавальнікі стварылі водную завесу, каб асадзіць небяспечнае рэчыва. Прэс-служба МНС паведаміла пра падрабязнасці ліквідацыі аварыі на прадпрыемстве 31 студзеня.

[irp posts="10 480″ name="На Азоце" грузавік парушыў трубаправод з аміякам"]

31 студзеня ў 17.25 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што прыбыўшы пад загрузку прадукцыі грузавы аўтамабіль іншай арганізацыі, рухаючыся па тэрыторыі «Гродна Азот» пад забараняльны знак па вышыні, пашкодзіў трубаправод, па якім падаецца вадкі аміяк з цэха аміяк-3 у межцэхавыя камунікацыі.

Неадкладна былі прыняты меры па лакалізацыі і ліквідацыі інцыдэнту. Работнікі прадпрыемства аператыўна адключылі трубаправод запорной арматурай.

Работнікі МНС стварылі завесу з вады, і на працягу паўгадзіны асаджалі аміяк вадой з лафетных ствалоў і перфараваных рукавоў.

Пацярпелых няма. Пагрозы жыццю і здароўю людзей на прадпрыемстве і жыхароў горада не адбылося. Аналіз паветра праводзіўся ў пастаянным рэжыме — перавышэнняў дапушчальнай канцэнтрацыі аміяку не выяўлена.

Рабочая група, у склад якой уваходзяць спецыялісты прадпрыемства, РАУС, МНС, следчага камітэта і судовых экспертыз ўстанаўлівае акалічнасці здарэння.

youtu.be/w1_glmiG9zA

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024