Навіны

У Парэччы рыбаловы спаборнічалі па лоўлі рыбы на мармышку

Адкрыты Кубак Гродзенскай вобласці па спартыўнай лоўлі рыбы з лёду на мармышку прайшоў 28 студзеня на возеры Малочнае ў вёсцы Парэчча. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 24 спартсмены з Гродна, Брэста, Слоніма, Баранавічаў, Ваўкавыска і Скідзеля.

Кубак Гродзенскай вобласці праводзіўся не ўпершыню, яго арганізуюць Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі рыбалоўны клуб.

Спаборніцтвы прайшлі ў сяброўскай канкурэнтнай барацьбе за галоўны Кубак. Яго ўладальнікам стаў прадстаўнік Гродна Сяргей Валынец, улоў якога склаў 770 г.

Вынiкi:

1 месца Валынец Сяргей (Гродна) 770 г.
2 месца Феткевiч Андрэй (Гродна) 766 г.
3 месца Калько Сяргей (Брэст) 742 г.
4 месца Буната Аляксандр (Брэст) 672 г.
5 месца Жалнерык Ілля (Юніёр Гродна) 614 г.

«Рыбаловаў-спартсменаў зімовая мармышка прыцягвае азартнасцью, пэўнай тактыкай і хуткасцю працэсу — спаборніцтвы доўжацца ўсяго 3 гадзіны. Рыбакі - гэта тыя, хто ловіць, здабывае рыбу, а рыбаловы — спартсмены, якія спаборнічаюць у якіх-небудзь відах рыбалоўнага спорту.

У Беларусі мармышка — традыцыйны від зімовай лоўлі. Таксама важная бюджэтнасць гэтага спорту. Надвор’е на спаборніцтвах было цалкам спартыўнае. Лёд на вадаёмах усталяваўся хоць і са спазненнем, але трывала і рыбакі спадзяюцца надоўга. Гэта дасць магчымасць нашым аматарам зімовай лоўлі не толькі палавіць у сваё задавальненне, але і па спаборнічаць», — распавёў Hrodna.life прадстаўнік Гродзенскага рыбалоўнага клуба Аляксей Смалякоў.

Падзяліцца
Меткі: спортхобі

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024