Горад

Вялiкая група бязвізавых турыстаў наведала музей Януша Парулiса

Каля 40 польскіх турыстаў у суботу 28 студзеня наведалі Музей гарадскога побыту Януша Парулiса. Свой тур па Гродне група пачала менавіта з прыватнага музея калекцыянера. Гасцей прыемна здзівіла вялікая калекцыя гродзенца.

Для Януша Парулiса прыезд такой групы стаў вялікім сюрпрызам: столькі чалавек у ягоным музеі даўно не было.

«Турысты прыехалі, можна сказаць, з нашых месцаў - Сакулка, Дамброўка. Іх было шмат, і самае дзіўнае, што ўсе яны змясціліся ў мяне ў музеі. Я рады такой колькасці наведвальнікаў, спадзяюся гэта не апошні раз», — сказаў Януш.


Госці асаблівую ўвагу звярталі на вялікую колькасць карцін, польскія кнігі, а таксама на куток прысвечаны пісьменніцы Элізе Ажэшцы.

«Вельмі добра, што зараз мы можам ездзіць без візы ў Гродна. Мы ўжо вязем сюды другую групу. Тут вельмі прыгожа і шмат родных месцаў для палякаў. Акрамя экскурсіі мы наведваем яшчэ тэатр.

Што тычыцца музея Януша Парулiса, то мы яго ўбачылі ў інтэрнэце і вырашылі ўключыць у праграму. Менавiта з яго і пачалі сваю экскурсію па Гродне. У Януша цікавая і незвычайная калекцыя, усе засталіся задаволеныя», — распавяла экскурсавод Бажэна Клачко.

Гродзенскія тураператары, якія займаюцца бязвізавымі турыстамі, распавядаюць, што музей Януша Парулiса ўключыць у экскурсію па горадзе часта праблематычна, бо ў турыстаў у асноўным загадзя ўсё распісана. У асноўным турысты наведваюць помнікі архітэктуры і славутасці Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024