Горад

Каля 80 бяздомных атрымалі перад Калядамі «цёплую дапамогу»

У Доме сясцёр назарэтанак у Гродне 20 снежня прайшла традыцыйная акцыя для бяздомных, арганізаваная дабрачыннай арганізацыяй «Карытас». Каля 80 гродзенскіх бяздомных атрымалі «цёплую дапамогу» і пабывалі на святочным абедзе.

Дабрачынная акцыя не выпадкова супала з міжнародным Днём салідарнасьці людзей. Павіншаваць бяздомных з надыходзячым святам прыйшлі біскуп гродзенскай епархіі Юзаф Станеўскі і дырэктар «Карытас-Гродна» ксёндз Раман Рачкоў.

Пачастункі на святочны стол і «цёплыя» падарункі валанцёры «Карытас» сабралі ўласнымі сіламі ў супермаркетах горада і з дапамогай аб’яў у сацыяльных сетках.

«Цёплая дапамога» — шалікі, шапкі, пальчаткі, нам прыносілі пасля аб’яў у сацыяльных сетках. А салодкае на сталы для бяздомных, мы сабралі ў рамках акцыі ў «Алмі». Мы падрыхтавалі падарункаў больш чым для сотні чалавек, а прыйшло каля 80 бяздомных.

Часцей за ўсё мы проста праходзім міма бяздомных на вуліцах горада і імкнемся іх не заўважаць, яны як прывіды. Але такія акцыі дапамагаюць нам задумацца, што гэтым людзям патрэбна наша дапамога. Мы можам дапамагчы гэтым людзям, бо напэўна, яны хацелі б вярнуцца да нармальнага жыцця, — распавяла прадстаўнік «Карытаса» Ганна Высоцкая.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024