Бэтлеемскі агонь у гродзенскі Фарны касцёл з польска-беларускай мяжы прывезлі 21 снежня. Ягонае ўрачыстае прывітанне адбылося падчас літургіі. Ужо больш за 30 гадоў агонь з Бэтлеема — сімвал супакою і міру — загараецца па ўсёй Еўропе. Беларусь прымае ўдзел у гэтай еўрапейскай акцыі ў 17 раз.
Згодна традыцыi Бэтлеемскае Святло міру ў Гродна даставілі харцэры. У галоўным касцёле горада яго прымаў гродзенскi біскуп Аляксандр Кашкевіч, якi папрасіў усіх вернiкаў занесці гэты агонь не толькі ў свае дамы, але таксама да людзей самотных, абцяжараных цярпеннем з прычыны хваробы або пажылога ўзросту.
«Гэта ўжо ў 17-ы раз як агонь прыбывае да нас у Гродна. Агонь азначае радасць нараджэння Ісуса Хрыста, які і з’яўляецца Святлом мiру. Варта адзначыць, што гэты агонь запальваецца не нейкім чудатворным спосабам, а ён проста запальваецца ад лампадкі ў Гроце, дзе па паданню нарадзіўся Хрыстос. Пасля галоўнага запальвання, гэты агонь разыходзіцца па ўсёй Еўропе і ўсіх гарадах, у тым ліку прыходзіць і да нас «.
З 21 снежня ў Фарным касцёле можна будзе запаліць лампадку Бэтлеемскага агню і занесці да сябе дадому. Зрабіць гэта можна будзе штодня да 6 студзеня. Ужо пазней каталікі, як эстафету перададуць агонь гродзенскiм праваслаўным, так як у іх будзе пачынацца перыяд Каляд.
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…