Людзі і справы

Ад школы фітнесу і танца да курса робататэхнікі. У Гродне адкрылася арт-пляцоўка «Пятніца»

Танцы і фітнес, фотазоны і творчыя майстар-класы, аквагрым і аніматары, прэзентацыя школы будучых прафесій — усё гэта ўваходзіла ў насычаную праграму з нагоды адкрыцця арт-пляцоўкі «Пятніца», якое адбылося 9 снежня.

Пра сутнасць новага праекту расказала кіраўнік і дырэктар арт-пляцоўкі «Пятніца» Таццяна Чарняўская, якая таксама з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком школы фітнесу і танца «Найла».

«Чаму „Пятніца“? Таму што пятніца — яна такая адвязная.

Што гэта за праект? Арт-пляцоўка „Пятніца“ пад адным дахам збярэ ўсе мае праекты, а іх шмат. Для мяне і маёй сям'і сёння сапраўды вялікі дзень, свята. Мы ішлі да гэтага цэлых 11 гадоў».

У прасторным памяшканні новай гарадской пляцоўкі з нагоды адкрыцця размясціліся інтэрактыўныя зоны, у якіх кожны мог пазнаёміцца з праектамі, якія будуць дзейнічаць у межах арт-студыі «Пятніца» або яе партнёраў. Сярод іх — вясельнае агенцтва «Сёмае пачуццё», студыя макіяжу «Grimёrka», дзіцячы пакой «Бім-Бом», «Школа будучых прафесій».

Яркай часткай мерапрыемства стала шоў-праграма з выступленнямі школы фітнесу і танца «Найла», школы сучаснага танца «ADEPT» і шоў-балета Яўгена Якуша.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024