Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

Механіка, канструяванне і праграмаванне. У Гродне з’явіцца “Школа будучых прафесій”

Фота: Marcus Spiske, unsplash.com

Дзяцей 6-16 гадоў пазнаёмяць з навыкамі прафесій, якія будуць запатрабаваныя ў найбліжэйшай будучыні. Школа распачнецца з курса “Асновы робататэхнікі”. Веды будуць карыснымі, нават калі дзіця не стане праграмістам ці інжынерам.

З часам школа прыцягне патэнцыйных працадаўцаў

tatyana-chernyavskaya-grodno— Наша задача – даць дзецям найбольш актуальную адукацыю, развіць неабходныя навыкі і ўменні, якія спатрэбяцца ў будучай працы і дапамогуць у самарэалізацыі, — расказвае кіраўнічка арт-пляцоўкі “ПятниЦа” Таццяна Чарняўская (на фота). – Мы працуем дзеля папулярызацыі робататэхнікі і інавацый у Беларусі, развіцця творчай актыўнасці дзяцей і моладзі, прыцягнення лідараў меркаванняў для падтрымкі гэтай галіны.

Перспектывы, якія стаяць перад дзецьмі – атрымаць унікальныя веды. Яны будуць карыснымі, нават калі навучэнцы не звяжуць жыццё з IT або інжынерыяй. Дзеці навучыцца ставіць задачы і выконваць іх, працаваць у камандзе. Таццяна ўпэўнена, што з часам “Школа будучых прафесій” прыцягне патэнцыйных працадаўцаў.

Перспектывы бацькоў, як кажа Таццяна, усміхаючыся, — мець “нестандартна думаючае дзіця”. Яна лічыць, што ў бацькоў, якія звярнуліся ў школу, ёсць дакладнае бачанне яе перспектыўнасці.

Першы курс – “Асновы робататэхнікі»

Прэзентацыя праекта і методыкі адбылася 6 лістапада, запуск плануецца 12 лістапада. Адкрыты набор у новыя групы, таксама адкрыты ліст чакання. Калі набяруць дзяцей, запусцяць курсы па відэамантажу і фатаграфіі.

Чытайце яшчэ:  "Асцярожна, дзверы зачыняюцца". Чыімі галасамі "размаўляе" грамадскі транспарт Гродзеншчыны?

— Справа ў тым, што кожны набор для зборкі робата каштуе каля 1000 $ і разлічаны на двух дзяцей. Таму колькасць месцаў у групе строга абмежавана і можа быць не больш за 12 чалавек. За кожным дзіцём замацоўваецца яго месца да канца курса, — расказвае Таццяна.

Такіх Lego-робатаў будуць збіраць і праграмаваць дзеці. Робат-слон умее хадзіць і браць хобатам костку.
Такіх Lego-робатаў будуць збіраць і праграмаваць дзеці. Робат-слон умее хадзіць і браць хобатам костку.

Пакуль будуць працаваць групы выхаднога дня, у суботу і нядзелю у 14.00. Занятак доўжыцца дзве акадэмічныя гадзіны, плюс перапынак для адпачынку і камунікацыі. Самыя папулярныя кірункі ў школе – IT і інжынерыя.

— На дадзены момант найбольшую цікавасць у бацькоў і дзяцей выклікаў курс, звязаны з трыма дысцыплінамі: механікай, канструяваннем і праграмаваннем, — кажа Таццяна. – Яго мы запускаем самым першым, называецца ён «Асновы робататэхнікі». Дзеці будуць самастойна збіраць робатаў, а затым пісаць для іх праграмы.

Выкладчык курса – Ганна Альшэўская, спецыяліст адукацыйнага інавацыйнага цэнтра педагагічнага факультэта ГрДУ, матэматык па адукацыі, выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.

computer_dai-ke_unsplash
Фота: Dai Ke, unsplash.com

У планах Таццяны – арганізаваць фестываль па робататэхніцы. Яна кажа, што ў Мінску гэты напрамак ужо паспяхова развіваецца і прыносіць плён. Кіраўнічка школы ўпэўнена, што хутка дзеці з Гродна таксама змогуць выступаць на конкурсах.

Чытайце яшчэ:  На Усходзе ад Захаду. Як адныя межы аб'ядноўваюць, а іншыя - падзяляюць

Дом, а не навучальная ўстанова

— Хоць мы і называемся школай, мы будзем старацца стварыць хутчэй дом, чым навучальную ўстанову, — кажа Таццяна. – Мы створым такую абстаноўку, у якой хочацца тварыць, і ў якой кожнае дзіця будзе адчуваць сябе разняволеным, зразуметым, любімым.

“Школа будучых прафесій” – толькі адна з задумаў кіраўніцы арт-пляцоўкі “ПятниЦа” Таццяны Чарнякевіч па развіццю крэатыўнага вольнага часу і адукацыі ў дзяцей і дарослых.

— У нас з мужам саспела ідэя адкрыць арт-пляцоўку для творчых, інтэлігентных, крэатыўных людзей горада, дзе збярэм усё найлепшае для гродзенцаў: фітнес, танцы, тэатральную студыю, студыю прыгажосці, школу будучых прафесій і іншае, — расказвае Таццяна. – Гэта будзе месца, дзе кожныя выходныя будуць праходзіць бясплатныя майстар-класы, месца, куды хочацца вяртацца.

Фота: Farzad Nazifi, unsplash.com
Фота: Farzad Nazifi, unsplash.com

Адрас: Леніна, 5 (2 паверх), арт-пляцоўка «Пятнiца»

Таццяна Чарняўская ў ВК: vk.com/naila_bellydance

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments