Горад

Блогер збірае подпісы за ўстаноўку помніка Стэфану Баторыю ў Гродне

Гродзенскі блогер Яўген Аснарэўскі хоча, каб адміністрацыя горада пасадзейнічала ўстаноўцы ў Гродне помніка яго выдатнаму жыхару — каралю Стэфану Баторыю.

Яўген не ставіць ссабе мэту сабраць вялікую колькасць подпісаў. Для яго важна данесці гараджанам пасыл пра тое, што горад мае патрэбу ў помніку каралю. Нават пры малой колькасцi подпісаў аўтар плануе даслаць яе старшыні гарвыканкама Мечыславу Гою.

[irp posts="1699″ name="Каб з гвалтаўніка і забойцы не зрабілі героя. Чаму ў Гродне чым хутчэй трэба паставіць помнік Стэфану Баторыю"]

«Петыцыю вырашыў стварыць перш за ўсё каб паглядзець на колькасць галасоў, якую ўдасца сабраць. Нядаўна я напісаў артыкул аб магчымым месцазнаходжанні помніка Баторыю ў Гродне, пасля гэтага і з’явілася жаданне даведацца, колькі чалавек як і я думаюць, што помнік неабходны.

Акрамя таго, такія петыцыі могуць прыцягнуць увагу тых людзей, ад якіх залежыць: быць помніку ці не. Кожны крок да ўсталявання помніка, нават невялікі, важны", — распавёў блогер.

Прыводзім тэкст петыцыі:

Стэфан Баторый — кіраўнік Рэчы Паспалітай які ператварыў Гродна ў фактычную сталіцу гэтай дзяржавы. Пры ім была здзейснена рэканструкцыя гродзенскага Старога замка і закладзена будаўніцтва галоўнага каталіцкага храма — Фары Вітаўта. Баторый запрасіў у Гродна прадстаўнікоў ордэна езуітаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сістэмы адукацыі і медыцыны, садзейнічаў значнаму павышэнню прэстыжу горада ў рэгіёне і па за яго межамі.

На падставе выкладзенага просім адміністрацыю горада садзейнічаць устаноўцы ў Гродне помніка яго выдатнаму жыхару — Стэфану Баторыю.

Падпісаць петыцыю можна тут.

[irp posts="5518″ name="Шэсце ў гонар Стэфана Баторыя прайшло ад замку да Фарнага касцёла"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024