Карыснае

У Беларусі з’явілася інтэрактыўная мапа гвалту

Інтэрактыўны сайт, дзе любая жанчына можа адзначыць на мапе Беларусі свой траўматычны досвед, звязаны з гендарным гвалтам, распрацавала ГА «Радислава» да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. На сайце можна напісаць сваю гісторыю, атрымаць анлайн-кансультацыю, сацыяльна-псіхалагічную і юрыдычную дапамогу. Пакуль што мапа працуе ў тэставым рэжыме.

Мэта праекту — зрабіць праблему гвалту над жанчынамі бачнай. Старшыня ГА «Радислава» Вольга Гарбунова паведаміла, што праект прызначаны павысіць узровень дасведчанасці беларускага грамадства ў праблеме гендарнага гвалту і паспрыяць стварэнню бяспечнага асяроддзя, у якім любыя яго праяўленні немагчымы.

Мапа з’явілася як вынік таго, што кліенткі «Радиславы», якія пакутавалі ад гвалту, скардзіліся, што не знаходзяць падтрымкі ў міліцыі, што не могуць наказаць агрэсараў. Шмат выпадкаў сэксуальнага гвалту замоўчваюцца, ж шмат выпадкаў гвалту ўвогуле не распазнаюцца як гвалт.

Для гэтага і была зроблена мапа: для фіксавання такіх гісторый, бо зараз іх не існуе для афіцыйнай статыстыкі праваахоўных органаў і вынікаў сацыялагічных даследаванняў.

Стварэнне мапы супала з пачаткам 16 дзен супраць гендарнага гвалту ў Беларусі.

Сайт мапы: karta-nasiliya.by

Група ў FB: facebook.com/KartaNasiliya/

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024