Горад

«Здымуць і заменяць». У Гродне на навабуд павесілі шыльду «Гісторыка-культурная каштоўнасць»

На дом, які з нуля пабудавалі на вуглу Карла Маркса і Маладзёжнай, павесілі шыльду «гісторыка-культурная каштоўнасць». Арыгінальны будынак быў цалкам знесены ў студзені 2016 года, а ўжо ў жніўні будаўнікі паказалі гараджанам навадзел. На франтоне напісалі «1886» — год пабудовы арыгінальнага дому. Цяпер уладальнікі будынка здзівілі яшчэ больш — яны павесілі ахоўную шыльду, згодна з якой дому нібыта сапраўды больш за 100 гадоў.

Навадзел належыць «Гроднаэнерга». Там касрэпандэнту Hrodna.life сказалі звяртацца з усімі пытаннямі наконт шыльды ва ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама, бо там усё было ўзгоднена.

Начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Генадзь Таламанаў распавёў, што будынак на вуглу вуліц Карла Маркса і Маладзёжная ўнесены адрасна ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, таму шыльду трэба было рабіць з удакладненнем.

«Усе будаўнічыя работы на тэрыторыі аб’екта вяліся з дазволам Міністэрства культуры. Стары будынак — фасад — дазволілі знесці, але наўзамен сказалі збудаваць новы будынак. Трэба разумець, што аб’ект занесены ў спіс культуры адрасна, і тут, напэўна, больш пытанняў трэба задаваць Мінкульту.

Будынак узнавілі амаль так як было. Што тычыцца шыльды, то трэба тлумачэнне, што будынак быў адноўлены. Яе здымуць і заменяць на новую з правільнай інфармацыяй».

Гэта не першы выпадак такіх памылак з шыльдамi ў цэнтры Гродна. Ёсць добры прыклад, як трэба рабшць шыльды: на Вялікай Траецкай на доме № 42 вісіць правільная таблічка, дзе пазначана дата рэканструкцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024