Здароўе і спорт

«Нёман» абыграў «Гомель» і ўзначаліў турнірную табліцу

Хакеісты «Нёмана» зарабляюць чарговыя тры ачкі і абганяюць «Юнацтва» ў турнірнай табліцы. У Гомелі 19 лiстапада чырвона-чорныя ўпэўнена абыгралі мясцовую дружыну з лікам 4:1.

Першы перыяд застаўся за гаспадарамі, ужо на 16-й хвіліне вызначыўся гамяльчанін Зімін.

У другім перыядзе на 24-й хвіліне Рэмезаў пры меншасцi зраўняў лік, а праз 10 хвілін Пасют ужо ў большасцi вывеў гродзенцаў наперад. Яшчэ за 2,5 хвіліны Марчанка павялічыў перавагу «Нёмана» да дзвюх шайбаў.

У трэцім перыядзе гульня прайшла пад поўным кантролем каманды Сяргея Пушкова. Гродзенцы нанеслі шмат кідкоў, але вызначыцца ўдалося толькі адзін раз. На 56-й хвіліне кропку ў матчы паставіў Кіслы.

«Гомель» — «Нёман» 1:4 (1:0, 0:3, 0:1)

Галы:
15.32 1: 0 — Зімін (Брахманіс)
23.40 1: 1 — Рэмезаў (Жыдкіх, — мен.)
33.54 1: 2 — Пасют (Лакканен, Дарафееў, — бол.)
37.28 1: 3 — Марчанка (Коршунаў, Рэмезаў)
55.48 1: 4 — Кіслы (Пасют, Лакканен, — бол.)

Перамога над «Гомелем» дазволіла чырвона-чорным узначаліць турнірную табліцу. У «Нёмана» зараз 51 ачко, а ў «Юнацтва» на 1 ачко менш, і яны маюць яшчэ дзве гульні ў запасе.

Наступную гульню гродзенцы правядуць у Гродне. У чацвер 24 лістапада «Нёман» будзе прымаць менавiта «Юнацтва».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024