Казахстанскія паліцэйскія затрымалі ў Гродне злачынцу, якога шукалі 20 гадоў

Паліцыя Казахстана затрымала ў Гродне злачынцу, які больш за 20 гадоў хаваўся ад іх у Расіі і Беларусі, паведамляе прэс-служба дэпартамента ўнутраных спраў Паўночна-Казахстанскай вобласці.

Жыхара Петрапаўлаўска (поўнач Казахстана) аб’явілі ў вышук больш за 20 гадоў таму. Яшчэ ў 1993 годзе натоўп маладых людзей збіў мінака ў цэнтры Петрапаўлаўска. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа. Адзін са зламыснікаў схаваўся ад органаў крымінальнага пераследу, пакінуўшы краіну, і пакінуўшы на радзіме жонку і дзіцяці. Усе гэтыя гады паліцэйскія шукалі яго, аднак выйсці на след доўга не атрымлівалася.

Аператыўнікі аддзела вышуку ўпраўлення крымінальнай паліцыі паўночна-казахстанскай вобласці сёлета высветлілі, што ўцякач жыве ў Гродна. Там жа яго затрымалі казахстанскія паліцэйскія сумесна з калегамі з Беларусі. Як высветлілася, уцякач доўгі час жыў у Маскоўскай вобласці. Увесь гэты час ён старанна хаваў сваё месца пражывання, абмежаваўшы зносіны нават з бацькамі.

У 2006 годзе ён перабраўся ў Беларусь, працягваючы жыць па старым савецкім пашпарце. Але і гэта яму не дапамагло. Зусім нядаўна 48-гадовы казахстанец быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024