Каля 500 чалавек прыйшлі 31 кастрычніка ў Фарны касцёл каб атрымаць асалоду ад знакамітага жалобнага твора Джузэпэ Вердзі «Рэквіем» у выкананні Гродзенскай і Магілёўскай капэл.
Гэта ўжо трэці выступ гродзенскіх музыкаў у Фарным касцёле. У лютым пры поўным храме гралі «Рэквіем» Моцарта. А год таму гродзенцы выступалі з сімфоніяй Бетховена.
Папярэднія выступы гродзенскай капэлы збіралі да тысячы чалавек. Але так атрымалася, што амаль адначасова ў драмтэатры праходзіў бясплатны сімфанічны моладзевы канцэрт, які прыцягнуў частку аматараў класічнай музыкі. Таму гэтым разам у касцёле было толькі каля 500 чалавек.
На вечарыне выступалі: Марына Гаравая (сапрана), Марына Аксёнцава (мецца-сапрана), Віктар Мендзелеў (тэнар), Дзмітрый Капiлаў (бас). Дырыжор — Уладзімір Бормотаў.
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…