Карыснае

AduLife Hrodna: чаму навучыцца ў Гродне на гэтым тыдні?

Падказваем, чаму навучыцца і як карысна правесці час 31 кастрычніка — 6 лістапада.


Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


1. Зносіны, выступы, стварэнне рэзюмэ, прафесійнае развіццё, даўншыфцінг ды іншае

Запрашаем на Майстэрні Ведаў — трэці раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэчаў. Падчас іх жыхары горада змогуць наведаць дзевяць розных заняткаў, прысвечаных самым разнастайным тэмам.

Час: 6 лістапада (нядзеля), 11.00−13.00, 13.30−15.30, 16.00−18.00

Месца: у залежнасці ад заняткаў (расклад глядзі тут)

Уваход вольны. Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.

2. Digital Skills

Марыш навучыцца праграмаваць і спраўджваць свае мары? Клапоцішся пра сваю бяспеку ў інтэрнэце? Наш французскі валанцёр Эмрык раскажа па-англійску пра прынцыпы праграмавання на мове Python, а таксама як бяспечна карыстацца камп’ютарам.

Час: 4 лістапада (пятніца), 18.30

Месца: вул. Будзёнага, 48а-63.

Уваход вольны. Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.

3. Настольныя гульні

Клуб настольных гульняў «Партал» прапануе больш за 60 настолак у межах начных гульнятэк. Прыходзь у кампаніі або сам: пачаткоўцаў усяму навучаць.

Час: 4 лістапада (пятніца), 20.00

Месца: «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

Уваход: 6 руб.

4. Гісторыя паганскага Гродна

Гісторык Алесь Краўцэвіч раскажа пра выключна цікавую частку гісторыі Гродна — паганцаў, іх месцы культу і уплыў на бягучае жыццё горада.

Час: 1 лістапада (аўторак), 19.00

Месца: Этнакрама «Цудоўня», вул. Вялікая Траецкая, 14

Уваход вольны

5. Даведацца як працуе святло, ствараюцца аптычныя ілюзіі і шмат чаго яшчэ.

Такую магчымасць атрымаеш пад час наведвання выставы «Відавочнае і неверагоднае: аптычныя эфекты», якой экспанаты можны не толькі ўбачыць, але і кранаць. Выстава прыехала з Варшаўскага Цэнтра навукі і тэхнікі «Капернік».

Час: пн-чц, нд — 10.00−21.00, пт-сб — 10.30−21.30 (адкрыццё 2 лістапада)

Месца: ГЦ OldCity, вул.Дубко, 17

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024