Беларусь і Польшча прапрацоўваюць магчымасць стварэння ветрапарку ў Зэльве

Беларусь і Польшча прапрацоўваюць магчымасць стварэння ветрапарку ў пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў 24 кастрычніка журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч перад пачаткам беларуска-польскага эканамічнага форуму «Добрасуседства-2016», перадае БЕЛТА.

«Плануецца стварэнне ветрапарку ў пасёлку Зэльва. Кошт праекта складае каля $ 3 млн», — сказаў Уладзімір Улаховіч.

У цэлым кіраўнік БелГПП інфармаваў, што Беларусь і Польшча прапрацоўваюць магчымасць рэалізацыі каля 10 сур’ёзных бізнес-праектаў.

«У прыватнасці, плануецца рэалізаваць вялікі праект па стварэнні тэніснага цэнтра ў Мінску з удзелам польскай кампаніі „Юнибэп“ [гэтая кампанія пабудавала ў сталіцы гатэль „Вікторыя“ і зараз будуе цэнтр „Трыніці“ ў Гродне], кошт праекта ацэньваецца ў $ 30 млн. У Гродне намячаецца вялікі праект (звыш $ 60 млн) па ўзвядзенню гандлёвага цэнтра [маецца на ўвазе „Трыніці“, які ўжо актыўна будуецца]», — адзначыў Уладзімір Улаховіч. Акрамя таго, мяркуецца стварэнне вытворчасці ёгуртаў ў Гродне, рэалізацыя буйнога праекта ў СЭЗ Магілёўскай вобласці па выпуску прадукцыі «IKEA» (каля $ 35 млн).

Беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседства-2016» праходзіць у Мінску 24 кастрычніка. Мерапрыемства арганізавана ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей Беларусі і Польшчы ў розных сектарах эканомікі. Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і правядзенне трох секцый: «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё», «Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі», «Умовы вядзення бізнесу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку «. Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024