Карыснае

AduLife Hrodna: чаму навучыцца ў Гродне на гэтым тыдні?

Штотыдзень журналісты Hrodna.life збіраюць у адным месцы самыя цікавыя адукацыйныя падзеі ў горадзе. Навучыцца танцам, шахматам, фота або натхніцца TEDWoman — гэта да нас.


Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


1. Шахматам

Даўно марыў навучыцца граць у шахматы? Граеш, але няма з кім трэніравацца? У Цэнтры развіцця і адпачынку «Партал» ёсць такая магчымасць. Навучанне, а таксама разбор партый праходзіць па панядзелках.

Час: 24 кастрычніка (панядзелак), 19.00

Месца: «Партал», вул. В. Траецкая, 31

Уваход: 4 руб.

2. Побытаваму танцу

У гэтую пятніцу адбудуцца чарговыя заняткі Школы пабытовага танца. Удзельнікі будуць працягваць вучыць трохкрок і польку у парах, а таксама вывучаць адзін-два новых танцы.

Час: 28 кастрычніка (пятніца), 19.00

Месца: ГрДУ, вул. Леніна, 32, пам.1

Уваход вольны

3. Беларускай мове

Тэма заняткаў «Мова Нанова» 24 кастрычніка — «Фэнтазі». Выступіць аўтар «Сямі камянёў» Аляксей Шэін, таксама адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу «Хронік Нарніі».

Час: 24 кастрычніка (панядзелак), 19.00

Месца: Будзёнага 48а-63

Уваход вольны

4. Музыцы, фота, тэатру, мастацтву…

І шмат чаму іншаму! Такую магчымасць ты атрымаеш ад арганізацыі АБФ. Тут кожны дзень прыходзяць размовы, воркшопы ў рамках шведскіх кружкоў. За раскладам можна сачыць у вк арганізацыі.

Уваход вольны

5. Натхненне і ідэі падчас TEDxHrodnaWoman

TED — гэта новыя ідэі, выступленні, якія дазваляюць задумацца і ад якіх атрымаеце натхненне — гэта гарантавана. Ужо ў суботу ў Гродне адбудзецца жывы прагляд TEDWoman-2016 з Сан Францыско. Што канкрэтна будзем глядзець? Залежыць таксама ад твайго голасу.

Час: 29 кастрычніка (субота), 15.00−20.00

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Савецкая, 3

Уваход вольны, пасля папярэдняй рэгістрацыі

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024