ЗША працягнулі прыпыненне санкцый супраць «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно»

Санкцыі ўвёў у 2006 годзе прэзідэнт Джордж Буш за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. З 2015 года яны былі прыпыненыя, і гэта рашэнне прадоўжана ў чарговы раз, піша dw.com.

ЗША працягнулі рэжым прыпынення санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на паўгода да 30 красавіка 2017 года, паведаміла намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк на брыфінгу ў Мінску 18 кастрычніка. Адпаведнае паведамленне распаўсюдзіла таксама Міністэрства фінансаў ЗША.

Санкцыі былі ўведзеныя прэзідэнтам Джорджам Бушам 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і з тых часоў падаўжаліся да канца 2015 года. У санкцыйных спіс уваходзяць «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно».

29 кастрычніка 2015 года Мінфін ЗША прыняў рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый на паўгода, дазволіўшы транзакцыі. Калі сума ўгоды перавышае 10 тысяч долараў, грамадзяне ЗША абавязаны паведамляць кіраванне кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента. У красавіку 2016 года гэтыя рашэнне было падоўжанае яшчэ на паўгода. Гэты дазвол не вызваляе заблакаваную ўласнасць гэтых прадпрыемстваў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024