П’яны пасажыр, які спрабаваў забіць гродзенскага таксіста, атрымаў 10 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі пасажыра таксі, які спрабаваў забіць і абрабаваць кіроўцу. Злачынства адбылося ў красавіку гэтага года. Пацярпелы не толькі абяззброіў нападніка, але і перадаў яго супрацоўнікам міліцыі, пішуць Naviny.by.

Падзеі адбываліся паблізу аўтазаправачнай станцыі па вул. Ткацкай у Гродне. Як паведамлялі раней ва УСК па Гродзенскай вобласці, 32-гадовы пасажыр нанёс таксісту ўдар нажом у шыю. У момант здзяйснення злачынства мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Для нападу ён выкарыстаў кухонны нож. Супрацьпраўныя дзеянні спыніў толькі пасля актыўнага супраціву таксіста, які спачатку зламаў клінок нажа, а затым ужыў фізічную сілу.

У выніку мужчына быў прызнаны вінаватым у замаху на забойства, спалучанае з разбоем. І прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Гродзенскага абласнога суда Павел Варэйка.

Характэрна, што абвінавачаны раней ужо быў судзімы за разбой.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024