Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 01:01
Усе мерапрыемствы

«Жывая бібліятэка: мовы свету»

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень Роднай Мовы.

«Жывая бібліятэка: мовы свету» — гэта нагода пачуць самае цікавае пра розныя мовы свету, паразмаўляць з іх носьбітамі або тымі, хто з захапленнем іх вывучае, а таксама вывучыць некаторыя карысныя словы.

Тут вы пачуеце румынскую, ігба, літоўскую, кітайскую, французскую, нямецкую, польскую і шмат іншых!

Уваход вольны!

Як гэта працуе?

Жывая бібліятэка — гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з чытачамі.

Прынцып працы Жывой бібліятэкі такі самы, як і ў звычайнай: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу.

Падчас Жывой Бібліятэкі «Мовы свету» адбудуцца тры раунды прэзентацыі, таму ў вас будзе магчымасць паразмаўляць з 1−3 «кнігамі».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

21.02.2018

Час

18:30

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Будзёнага, 48а-86

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: