Дадаць навіну
Чацвер, 19 ліпеня 2018, 09:45
Усе мерапрыемствы

Жыццё ў поўным колеры: адкрыццё выставы фотагісторый

Выстава «Жыццё ў поўным колеры» — гэта незвычайныя гісторыі пра звычайных людзей, якія сваёй актыўнасцю і справамі робяць жыццё ў сваім горадзе і жыццё іншых людзей лепш.

Аўтары выставы — пачаткоўцы ў фота, якія на працягу некалькіх месяцаў вучыліся ў двух вядомых гарадзенскіх фатографаў Аляксандра Саенкі і Іллі Гелея, як расказваць гісторыі і даносіць людзям свае ідэі з дапамогай фотаапарата.

Фотагісторыі, прадстаўленыя на выставе, закліканы даць голас ініцыятывам і арганізацыям, якія займаюцца грамадскай дзейнасцю і часта застаюцца «за кадрам», але дзякуючы якім адбываюцца сацыяльныя змены ў нашым грамадстве.
Мы імкнемся да таго, каб гарадзенцы ведалі, што могуць далучыцца да нейкай добрай справы, могуць самі рабіць не толькі сваё жыццё, але і жыццё іншых людзей і свой горад лепш, ведалі, дзе яны могуць знайсці аднадумцаў і дапамогу, і хто яны — гэтыя аднадумцы.

Запрашаем на адкрыццё выставы!

Калі: 9 ліпеня
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3)
Пачатак: 18.30
Уваход вольны

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

09.07.2018 - 16.07.2018

Лэйблы

Сустрэча
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: