Іншыя падзеі
Завяжы вузельчык на шчасце і дапамажы дзецям перамагчы рак. Акцыя да Міжнароднага дня барацьбы з ракам у дзяцей

Завяжы вузельчык на шчасце і дапамажы дзецям перамагчы рак. Акцыя да Міжнароднага дня барацьбы з ракам у дзяцей

Дзень завязвання вузельчыкаў на шчасце пройдзе ў Гродне 15 лютага. У гандлёвым доме OldCity выступяць танцоры і музыканты, дзеці змогуць памаляваць і пагуляць. Акцыя арганізавана Гродзенскім дзіцячым хоспісам і прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы з ракам у дзяцей. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу гродзенцаў да праблемы і паказаць – гэта не дзень адчаю, а магчымасць парадавацца разам з дзецьмі, якія перамаглі хваробу. 

Мерапрыемства пачнецца ў 18.30 у атрыуме гандлёвага дома OldCity. Тут гледачы змогуць убачыць выступ удзельніц школ танцаў «Найла» і «Бахіра», паслухаць музыку ад інструментальнага ансамбля «Фантазія».
Для дзяцей падчас акцыі будзе арганізавана пляцоўка для малявання. Яны змогуць заняцца размалёщваннем або памаляваць самастойна. Усе малюнкі прымуць удзел у конкурсе на лепшы лагатып тэмы «Роўныя правы дзяцей».
Кожны з удзельнікаў акцыі зможа завязаць вузельчык на шчасце і намаляваць свае пажаданне дзецям, якія хварэюць на рак. Таксама можна будзе зрабіць ахвяраванні для дапамогі цяжка хворым дзецям.
* * *
Дзень дзяцей, хворых на рак, праводзіцца больш чым у 90 краінах пад патранатам Міжнароднага таварыства дзіцячых анколагаў. Па статыстыцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, рак з’яўляецца другой па частаце прычынай дзіцячай смяротнасці пасля няшчасных выпадкаў. Калі хвароба выяўляецца на першай або другой стадыях, то сучасныя метады лячэння дазваляюць выратаваць каля 70% хворых дзяцей. Дзясятая частка выпадкаў рака выяўляецца толькі на трэцяй стадыі, а ў васьмі працэнтаў дзяцей яго дыягнастуюць толькі на чацвёртай стадыі.

 

 

Дата

15.02.2019

Час

18:30 - 18:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: