Іншыя падзеі
"Заўтра, учора, сёння". Музычны вечар з Таццянай Салаўёвай

“Заўтра, учора, сёння”. Музычны вечар з Таццянай Салаўёвай

У нядзелю, 10 лютага, у канцэртнай зале музея гісторыі рэлігіі адбудзецца творчы вечар аўтара і выканаўцы песень Таццяны Салаўёвай. Вечар прымеркаваны да дня нараджэння Таццяны і стане творчай справаздачай за апошнія 10 гадоў. Разам з Таццянай Салаўёвай выступяць Павел Салаўёў і Ігар Адасік. Гасцямі вечара будуць гітарыст Уладзімір Захараў, выканаўца на этнічных інструментах свету Аляксандр Блахін, мінская паэтка Таццяна Шэіна.

Падрыхтаваная праграма называецца “Заўтра, учора, сёння”. Таццяна прадставіць тры праекты, над якімі працавала і працуе сумесна з тымі, хто будзе ў гэты вечар на сцэне. Адкрые вечар фрагмент сумеснай праграмы з Уладзімірам Захаравым. Працягам будуць апрацоўкі беларускіх народных песень, з якімі пяць гадоў таму Тацяна разам з Аляксандрам Блахіным гастралявала па Беларусі, Польшчы і Прыбалтыцы. Завершыць вечар фрагмент музычна-паэтычнай праграмы “Homo homini”, створанай у 2018 годзе разам з Таццянай Шэінай, якая была паказана ў некалькіх гарадах Беларусі і Украіны.

У праграме будуць гучаць песні на вершы Таццяны і Паўла Салаўёва, Таццяны Шэінай, Федэрыка Гарсія Лоркі, Яраміра Ногавицы, інструментальныя п’есы, а таксама прэм’ерная песня на вершы гродзенца, габрэйскага паэта Лейба Найдуса, напісаная да стагоддзя з дня смерці паэта.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: