Дадаць навіну
Панядзелак, 11 снежня 2017, 23:13
Усе мерапрыемствы

“З глыбінь народных да нашых дзён”. Абласная выстаўка народнага мастацтва 

21 лістапада 2017 года ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адкрыецца абласная выстаўка народнага мастацтва “З глыбінь народных да нашых дзён”, дзе будуць прадстаўлены творы інсітнага жывапісу, узоры народнага ткацтва, шматколернай вышыўкі гладдзю, карункапляцення.

Выстаўка невыпадкова адчыняе свае дзверы для наведвальнікаў у асенне-зімовы перыяд – менавіта ў той час, калі сабраны ўраджай і пасеяны азімыя. Даўней гэтай парой у сялянскіх хатах традыцыйна ўсталёўваліся кросны. Кожная дбайная гаспадыня мела магчымасць заняцца асноўнымі хатнімі рамёствамі: прадзеннем кудзелі і воўны, ткацтвам, вышыўкай, карункапляценнем.

Удзельніцы выстаўкі – майстрыхі са Шчучынскага раёна –  Марыя Міхайлаўна Карповіч з в. Крупава і Ванда Канстанцінаўна Машкевіч з в. Бабічы прадставяць свае хатнія калекцыі тканых посцілак, вышытых ручнікоў, навалачак, дарожак, вязаных шыдэлкам карунак. За захаванне народных традыцый ткацтва кандыдатуры ўмеліц прадстаўлены да надання статусу народнага майстра.

Упрыгожваннем выстаўкі стануць жывапісныя палотны самабытнага мастака Валянціны Канстанцінаўны Шышпаронак з г.п. Бераставіца.

Выстаўка працягнецца да канца года.

Час працы: 9:00 – 17:00 (акрамя выхадных).

Цана білета: 1 рубель (студэнтам – 0,70 руб., школьнікам – 0,50 руб.).

Даведкі па тэлефоне: 72 17 87, Алена Феліксаўна Шунейка

 

ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (г. Гродна, вул. Савецкая, 8)

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

21.11.2017 - 31.12.2017

Кошт

1.00BYR

Месца правядзення

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці
вул. Савецкая, 8
0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: