Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:27
Іншыя падзеі
Як выжыць у сацыяльных сетках сёння і што чакае нас заўтра

Як выжыць у сацыяльных сетках сёння і што чакае нас заўтра

Як нас “юзаюць” і прадаюць у сацыяльных сетках? Ці заб’юць сацыяльныя сеткі інфармацыйныя сайты, за якімі сацсеткамі будучыня ці ўсіх перамогуць месанджары? Як арыентавацца ў дынамічным свеце лічбавай прасторы?

Пра гэта мы паразмаўляем з вядомым беларускім грамадзкім дзеячам, журналістам Радыё Свабода і спецыялістам у SMM-прасоўванні ФРАНАКАМ ВЯЧОРКА.

Гарадзенцы даведаюцца, якімі сацсеткамі карыстаюцца беларусы, якім чынам адбываецца распаўсюд інфармацыі ў сацсетках, як правільна чытаць навіны і супрацьстаяць маніпуляцыям.

Таксама мы абмяркуем пагрозы і новыя з’явы сучаснага лічбавага свету, трэнды ў журналістыцы і важнасць медыяпісьменнасці для тых, хто прадукуе і спажывае інфармацыю.

Калі: 27 верасня
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3)
Пачатак: 19.00
Уваход вольны!

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: