Іншыя падзеі
"Яго Вялікасць - СОН!" Семінар-практыкум

“Яго Вялікасць – СОН!” Семінар-практыкум

Ці задумваліся вы пра тое, што ў сне чалавек праводзіць 1/3 частку свайго жыцця? Пры сярэдняй працягласці жыцця 75 гадоў гэтая лічба складае амаль 25 гадоў. Чаму ж мудрая прырода адвяла на сон такую велізарную колькасць часу? Ці патрэбны ён нам, ці гэта проста пустая трата часу? Пра гэта пагаворым на семінары-практыкуме “Яго Вялікасць – СОН!”

🔮Вы даведаецеся: якую псіхалагічную функцыю выконвае сон;
🔮Прычыны бессані і спосабы яе пераадолення;
🔮Як выкарыстоўваць сон максімальна эфектыўна для свайго здароўя;
🔮Чкія гарманальныя працэсы адбываюцца ў нашым арганізме ў сне і што мы можам зрабіць для паляпшэння гарманальнага статусу ў сваіх мэтах;
🔮Як ў сне можна худнець або набіраць вагу;
🔮Як можна выкарыстоўваць начны час для эфектыўнай работы з інфармацыяй;
🔮 Ці працуюць соннікі і як расшыфраваць свае сны;

І яшчэ шмат цікавай і карыснай інфармацыі.
Семінар праводзяць:
Дыетолаг, кмн. Таццяна Ліопа;
Практыкуючы псіхолаг, арт-тэрапеўт, стваральнік студыі развіцця “Ключ”, аўтар і вядучая жаночых трэнінгаў асобаснага росту Наталля Тальвінская.
Семінар-практыкум праводзіцца ў галерэі @umaistra, 13 ЛІСТАПАДА, 18-30.
Кошт – 25 рублёў.

comments powered by HyperComments

Дата

13.11.2018

Час

18:30

Кошт

25.00BYR

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: