Іншыя падзеі
Watch Docs Belarus: фільм "Курумім" і дыскусія, прысвечаная смяротнаму пакаранню ў Беларусі

Watch Docs Belarus: фільм “Курумім” і дыскусія, прысвечаная смяротнаму пакаранню ў Беларусі

Каманда міжнароднага фестываля дакументальнага кіно Watch Docs Belarus запрашае гарадзенцаў на прагляд фільма “Курумім” і дыскусію, прысвечаную смяротнаму пакаранню ў Беларусі.

Пасля прагляду гэтага фільма падчас Берлінскага кінафестываля ў 2016 годзе, калі ўключылі святло, у зале пачуліся рыданні. Часам мы ўсе замілоўваемся ў кіно, часам крадком праліваем слязу, але плакаць у голас?..

Гісторыя Марка Арчара па мянушцы “Курумім” сапраўды ўражвае. Бразільскі плэйбой з заможнай сям’і, які праводзіў цэлыя дні на пляжы, курыў траву з 12 гадоў, захапляўся віндсерфінгам і дэльтапланерызмам, аднойчы трапіў у катастрофу ў Сінгапуры, ледзь не памёр, застаўся вінным бальніцы велізарную суму і, каб аплаціць рахунак, перавёз 13,5 кілаграмаў какаіну з Перу на востраў Балі. Быў затрыманы паліцыяй аэрапорта Джакарты, пасаджаны ў турму строгага рэжыму і прысуджаны да смяротнага пакарання.

У 2015 годзе, праз 11 гадоў зняволення яго расстралялі за наркагандаль. Ён стаў першым у свеце бразільцам, расстраляным за наркотыкі.

Чакаючы прысуду, у 2012 годзе Марка папрасіў рэжысёра Маркаса Прада дапамагчы яму зрабіць гэты дакументальны фільм. На свой страх і рызыку, ён з дапамогай схаванай камеры запісаў сваё паўсядзённае жыццё ў турме, якое прапануе інтымную вандроўку па жыцці харызматычнага чалавека, які шкадаваў аб уласным выбары і меў патрэбу ў тым, каб расказаць сваю гісторыю.

Інтэрв’ю з сябрамі, фотаздымкі, лісты, тэлефонныя размовы даюць ўяўленне пра жыццё Марка, дазваляюць прасякнуцца яго страхам і штодзённым боем за надзею. Курумім крытычна разважае аб сваім жыцці, параўноўваючы яго з амерыканскімі горкамі. Жыцці, якое адначасова прадстаўляе цэлае пакаленне маладых бразільцаў.

Пасля прагляду фільма адбудзецца яго абмеркаванне і дыскусія: разам з каардынатарам кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Андрэем Палудам мы разгледзім аргументы “за” і “супраць” і паспрабуем адказаць на пытанне, чаму смяротнае пакаранне – гэта не штосьці далёкае, а тое, што тычыцца кожнага беларуса.
Дата пачатку: 2019-10-09 18:30
Дата канца: 2019-10-09 21:00
Арганізатар: Watch Docs Belarus, Цэнтр гарадскога жыцця Гродна

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: