Дадаць навіну
Панядзелак, 25 чэрвеня 2018, 15:41
Усе мерапрыемствы

Выстава Універсітэту Залатога Века да Міжнароднага дня сталых

Міжнародны дзень сталых людзей адзначаецца 1 кастрычніка з 1991 года. Па ўсім свеце ў гэты дзень адбываюцца розныя мерапрыемствы і імпрэзы, якія звяртаюць увагу на стан сталых людзей у грамадстве.

У Гродна ў гэты дзень адкрыецца выстава, арганізаваная ўдзельнікамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку». Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную, сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтэрэсаў.

На выставе будуць прадстаўлены два творчыя фотапраекты — «РэтраСукенка» і «Анатомія цела», ў якіх бралі ўдзел студэнткі, выкладчыцы і валанцёркі праграмы УЗВ.

Гераіні першай выставы — маладыя гарадзенкі, якія сфатаграфаваліся ў сукенках, што прынеслі сталыя людзі (у тым ліку слухачкі УЗВ). Гераінямі «Анатоміі цела» сталі ўжо самі слухачкі «Універсітэту Залатога Веку».

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 1 кастрычніка 2017 у 12:00 у «Цэнтры гарадскога жыцця» (вул. Савецкая, 3). Уваход вольны. Наведаць выставу можна да 10 кастрычніка з 10 да 17.

Праграма «Універсітэт Залатога Веку» была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г. Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар». З 2015 г. праграма рэалізуецца сумесна з прыватнай установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

01.10.2017

Час

12:00

Лэйблы

Прэзентацыя
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: