Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 09:00
Іншыя падзеі
Выстава ўнікальных здымкаў пра ІІ сусветную вайну з калекцыі Ігара Мельнікава

Дата

13.11.2018

Час

14:00 - 18:00

Выстава ўнікальных здымкаў пра ІІ сусветную вайну з калекцыі Ігара Мельнікава

Больш за 40 унікальных фотапрац, зробленых польскімі, нямецкімі і савецкімі жаўнерамі ў 1939-1945 гг. Сярод іх:
– вераснёўская кампанія 1939 года,
– акупацыя нацыстамі Францыі ў 1940 годзе,
– крывавыя баі ў Беларусі ў чэрвені 1941 года,
– беларусы-жаўнеры Арміі Андэрса на Монтэ-Касіна і байцы Чырвонай Арміі побач са зрынутым Рэйхстагам у Берліне – гэта і шмат іншага ўбачаць наведвальнікі выставы.
Большасць выстаўленых фатаздымкаў ніколі раней не публікаваліся і не дэманстраваліся ў Гродне. Значная частка з іх былі набыты на аўкцыёнах, іншыя паходзяць з сямейнага альбома аўтара выставы.

Уваход на выставу вольны.

У Цэнтры гарадскога жыцця выстава будзе працаваць да 28 кастрычніка.

Увосень 2018 года аўтар выставы плануе выдаць аднайменны фотаальбом у якім будзе апублікавана ў некалькі раз больш здымкаў па дадзенай тэме, зробленых у перыяд Другой сусветнай вайны. Па гэтай спасылцы можна дапамагчы Ігару Мельнікаву выдаць альбом “Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава”:

#БНР100

14 кастрычніка а 14.00 запрашаем у прастору Цэнтра гарадскога жыцця Гродна на адкрыццё ўнікальнай выставы “Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава”.
Вас чакае захапляльная памежная экскурсія.

 

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: