Іншыя падзеі
Выстава «Радавалі, здзіўлялі, уражвалі», прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР

Выстава «Радавалі, здзіўлялі, уражвалі», прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР

19 снежня ў 10:30 у выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Радавалі, здзіўлялі, уражвалі», прысвечанай знамянальнай даце ў жыцці беларускага народа – 100-годдзю з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
У экспазіцыі прадстаўлены творы жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з фондаў Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Працы ствараліся на працягу 60 – 80 гг. ХХ стагоддзя лепшымі майстрамі і жывапісцамі вобласці, сярод якіх: Аляксандр Ліпень, Іосіф Бык, Пётр Буслович, Лідзія Дзедушкевич, Аляўціна Кавалеўская і многія іншыя. Дапоўняць экспазіцыю фотаздымкі 50-80 гг. ХХ стагоддзя, на якіх адлюстраваны яркія падзеі культурнага жыцця Гродзеншчыны.
Наведвальнікі выставы змогуць акунуцца ў савецкае мінулае і адчуць дух Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Выстава будзе працаваць да 1 лютага 2019.
Тэлефон для даведак: 74 04 48

Дата

19.12.2018 - 01.02.2019

Час

08:00 - 18:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: