Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:30
Іншыя падзеі
Выстава  “Майстры Пушчанскага краю”

Выстава “Майстры Пушчанскага краю”

20 верасня 2018 года ў 16:00 у выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”  адбудзецца адкрыццё справаздачнай выстаўкі “Майстры Пушчанскага краю” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 работ майстроў народнай творчасці Свіслацкага раёна: салома- і лозапляценне, ганчарства, кераміка, карункапляценне, пляценне паясоў, выцінанка, пісанка і інш. Разам з тым экспазіцыю выстаўкі дапоўняць работы з этнаграфічнай калекцыі аддзела рамёстваў, якая папаўнялася на працягу 10 гадоў. Усе экспанаты этнакалекцыі (посцілкі, дываны, ручнікі) набываліся супрацоўнікамі цэнтра ў працэсе этнаграфічных экспедыцый па свіслацкім краі.

Выстаўка будзе працаваць да 30 лістапада 2018 года.

Тэлефон для даведак: 74-04-48.

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: