Іншыя падзеі
Выстава"Лён, лёс, летуценні"

Выстава”Лён, лёс, летуценні”

Культурны цэнтр “Фестывальны” запрашае 17 мая ў 17.30 на ўрачыстае адкрыццё выставы дэкаратыўнага мастацтва “Лён, лёс, летуценні”.
Лён вызначыў творчы лёс аўтара выставы  Таццяны Козік з Полацку. Глыбіня  адценняў і колераў лёну, багацце фактур дапамаглі ажыццявіць бясконцыя  летуценні.
Таццяна Козік выбрала чысціню – чысціню матэрыяла і сродкаў выканання, натуральныя колеры і адценні. Графіка малюнкаў на тканіне перадае розныя настроі і пачуцці. А ў калекцыі адзення аўтар паспрабавала ажыццявіць сваю мару – перанесці паэтычны настрой у матэрыяльныя рэчы штодзённага карыстання.
Выстава будзе працаваць з 17 мая па 9 ліпеня.

Жадаем усім наведвальнікам выставы прыемнага прагляду.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *