Іншыя падзеі
Выстава "Код горада"

Выстава “Код горада”

У Выстаўнай зале 15 мая а 18:00 будзе ўрачыстае адкрыццё фотапраекта «КОД ГОРАДА». Аўтар праекта і фатограф – Сяргей Курыла. «Кніжная падтрымка» праекта – гарадская цэнтральная бібліятэка імя. Андрэя Макаёнка.

Са снежня 2018 года ў студыі, размешчанай у гістарычным цэнтры Гродна, вялася праца над праектам «КОД ГОРАДА». Фотапраект – спроба прыцягнуць увагу да гісторыі Гродна з дапамогай кніг, пра яго напісаных, і з дапамогай саміх гарадзенцаў, якія гэтую ўнікальную гісторыю, культуру захоўваюць і папулярызуюць.

Героі або асобы праекта – мастакі, журналісты, гісторыкі, акцёры, музыканты, літаратары, святары – амаль 60 вядомых не толькі ў Гродне, але і за яго межамі, прадстаўнікоў інтэлектуальнай і творчай эліты горада. Кожны са сваім унікальным бачаннем ідэі праекта. Усе яны захаваныя ў чорна-белай фатаграфіі абавязкова з кнігай у руках. Кнігай, якую прапаноўваюць адкрыць і прачытаць / перачытаць кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй горада. А канкрэтная рэкамендацыя – на кожнай фатаграфіі свая, асаблівая і пераканаўчая …

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: