Іншыя падзеі
Выстава ілюстрацый шведскай мастачкі Сары Лундберг

Выстава ілюстрацый шведскай мастачкі Сары Лундберг

Выставу ілюстрацый шведскай мастачкі Сары Лундберг адчыняем 17 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Ілюстрацыі створаныя адмыслова да дзіцячай кнігі “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”, беларускі пераклад якой пабачыў свет у 2018 годзе.

Сара Лундберг нарадзілася ў 1971 годзе. Скончыла Мастацкі каледж Уэстмінстэра ў ЗША, акадэмію мастацтваў у Стакгольме. У 2009 годзе дэбютавала са сваёй першай кнігай “Віта Белая Крэска” адначасова як аўтарка і як ілюстратарка. У 2017 годзе Сара Лундберг атрымала прэмію Аўгуста за кнігу “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”, якая была прызнана найлепшай кнігай года ў Швецыі для дзяцей і падлеткаў.
Запрашаем наведаць!

Выстава ў Гродне сталася магчымай, дзякуючы супрацы Цэнтра гарадскога жыцця з Nadya Kandrusevich-Shidlovskaya, Cudoǔnia, @publishinghouseKoska, Амбасада Швецыі ў Менску.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: