Іншыя падзеі
Выстава дзіцячых малюнкаў «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

Выстава дзіцячых малюнкаў «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

З 15 лютага стартуе абласны этап штогадовага рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» у рамах якога ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі адбудзецца выстава выхаванцаў устаноў адукацыі і цэнтраў творчасці ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Будзе прадстаўлена больш за 300 работ у 9-ці намінацыях: «Казка», «Аповяд», «Верш», «Малюнак», «Плакат», «выраб», «Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі», «Малая архітэктурная форма», «Сцікер-пак».
У гэтым годзе агляд-конкурс праходзіць ужо ў 21 раз. Яго мэта – фарміраванне ў дзяцей навыкаў правільных дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем прафілактыкі надзвычайных сітуацый сярод дзяцей і моладзі, прапаганда здаровага ладу жыцця.
Выстава будзе праходзіць з 15 па 27 лютага, штодня з 10.00 да 18.00 гадзін.

Выстава дзіцячых малюнкаў «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

Выстава дзіцячых малюнкаў «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: