Іншыя падзеі
Выстава "Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах"

Выстава “Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах”

Аўтары выставы прадставяць збор найбольш важных і яскравых еўрапейскіх мапаў 16-18 стагоддзяў. Упершыню выдадзеная асобным аркушам мапа Вялікага Княства Літоўскага Герарда Мэркатара, фантастычная па сваім выкананні Радзівілаўская мапа ВКЛ “ад мора да мора”, абноўленая мапа нашага Вялікага Княства аўтарства Яна Няпрэцкага – менавіта такой ведаў Беларусь свет тры-чатыры стагоддзі таму.
‼️Калі хочаце ведаць:
✔️якім бачылі і ўяўлялі свет нашыя продкі – без спадарожнікаў і дакладных замераў;
✔️ з-за якой беларускай мапы жыхароў Маскоўскага княства сталі называць “рускімі мядзведзямі”;
✔️ адкуль узялі тапонімы “Белая, Чырвоная і Чорная Русь” і што яны азначаюць;

запрашаем на выставу ў Цэнтр гарадскога жыцця Гродна. Уваход праз падворак на вул. Гараднічанская, 36, другі паверх.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: