Дадаць навіну
Чацвер, 15 лістапада 2018, 21:01
Іншыя падзеі
Выстава-аўкцыён забавак ручной работы

Выстава-аўкцыён забавак ручной работы

«АБФ» і цэнтр адпачынку і развіцця «Партал» запрашае ўсіх неабыякавых да лёсу чацвераногіх і хвастатых прыняць удзел у выставе- аўкцыёне цацак. Вы зможаце набыць цудоўныя эксклюзіўныя падарункі, а атрыманыя грошы дапамогуць коткам і сабакам з прытулку «Адданага сэрца» перажыць гэтую зіму.  

Два цудоўных майстры — Анастасія Зязюля і Віялета Бессуднава — дадуць свае працы для гэтага дабрачыннага аўкцыёну. Усе цацкі, зробленыя з любоўю і адкрытым сэрцам, а значыць — прынясуць сваім новым уладальнікам поспех, цеплыню і крышачку чарадзейства ў гэтыя пераднавагоднія халады!

У гэты дзень таксама можна будзе даведацца больш аб рабоце «Адданага сэрца», «АБФ» і цэнтра адпачынку і развіцця «Партал». У аўкцыёне будуць даступныя і каляндарыкі (ад кішэнных да насценных) з выявай падапечных жывёл, зробленыя рукамі валанцёраў прытулку.

comments powered by HyperComments

Дата

15.11.2018

Час

15:00 - 17:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: